«Забег цвярозасці» арганізуюць аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама сумесна з гарадскім фізкультурна-спартыўным клубам і гарадскім камітэтам БРСМ. Да 2023 года забег арганізоўваў бегавы клуб Run4Fun і Гродзенская праваслаўная епархія са спонсарамі.
«Забег цвярозасці» пройдзе 1 студзеня 2025 года. Удзельнікі стартуюць у 12:00 у раёне сцэны ва ўрочышчы Пышкі.
Летась у забегу паўдзельнічала больш за 300 бегуноў, якія прабеглі дыстанцыю ў чатыры кіламетры.
Да 2023 года ў лік арганізатараў забегу ўваходзіў клуб Run4Fun, які запусціў традыцыю забегаў дзевяць гадоў таму.
Тое, што ўлады перахопліваюць грамадскія ініцыятывы — звычайная з’ява, распавядала крыніца Hrodna.life са сферы культуры. І ў СССР, і 2010-я праходзілі фестывалі і мерапрыемствы, якія пачыналі аматары. Пазней чыноўнікі перахоплівалі арганізацыю і «адціскалі» фестываль. Арганізатарамі станавіліся выканкамы.
Па тэме: Паглядзіце, як праходзіў «Забег цвярозасці», калі яго арганізатарам быў Run4Fun