Кватэра на Парахавой у Гродне. Крыніца: shoprealty.by
Прасторная двухпакаёвая кватэра з сучасным рамонтам прадаецца блізу Скідзельскага рынку, на Парахавой, 9/1. Планіроўка незвычайная — частка кухні-гасцёўні аддзелена пад спальню шкляной перагародкай.
Кватэра размешчана на шостым паверсе сяміпавярховага дома, пабудаванага ў 2008 годзе. Зроблены дызайнерскі рамонт, заменена ўся электраправодка. Кухня-гасцёўня займае 17,6 кв. м. Кухонны фартух выкладзены пліткай у міжземнаморскім стылі, адна са сцен і калона ў цэнтры прасторы аздоблены дрэвам. Частка гасцінай аддзелена зашклёнай перагародкай пад спальню ў шэрых танах.
Падлогі пакрытыя ламінатам і пліткай, столі - 3 м вышынёй. На лоджыі ў 6 кв. м., з панарамнымі вокнамі, абсталявана зона адпачынку. Жылая плошча кватэры складае 42,2 кв. м, агульная — 89,3 кв. м. Ёсць гардэробная, вялікая ўбудаваная шафа і паасобны санвузел.
Кватэра прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай, можна заязджаць і жыць.
Дом з сілікатных блокаў, з уласным паркінгам. З размяшчэннем пашанцавала: блізка ад цэнтра, рынка і аўтавакзала. З вокнаў адкрываецца від на гарадскія славутасці. У двары добраўпарадкавана дзіцячая пляцоўка, устаноўлена відэаназіранне. Побач ёсць крамы, школы, дзіцячыя садкі і зручны транспарт.
Кошт кватэры — $ 120 000.
Чытайце таксама:
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…