Камеры крамы зафіксавалі момант знікнення "торта". Крыніца: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Двое гродзенцаў у канцы лістапада скралі з фасада крамы на вуліцы Кірава дэкарацыю — кавалачак торта. Яго яны хацелі падарыць сваёй сяброўцы, але тая выкінула «торт» у смецце. Цяпер супраць маладых людзей узбуджана крымінальная справа аб крадзяжы (арт. 205 КК).
Інцыдэнт здарыўся ноччу 30 лістапада. Двое гродзенцаў, 25 і 27 гадоў, адпачывалі ў адным з клубаў і ўжывалі алкаголь. Каля васьмі раніцы маладыя людзі выйшлі на вуліцу падыхаць свежым паветрам. Тады 25-гадовы гродзенец зняў дэкарацыю, каб падарыць яе сваёй дзяўчыне. Забраўшы «торт» з сабой, маладыя людзі з’ехалі на таксі.
Дзяўчына не ацаніла падарунак і выкінула яго ў сметнік, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Знікненне «торта» заўважыў супрацоўнік крамы і падаў заяву ў РАУС Ленінскага раёна. У выніку Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў у дачыненні да маладых людзей крымінальную справу аб крадзяжы.
Паведамляецца, што год таму побач з тым жа магазінам на Кірава невядомыя пашкодзілі іншую дэкарацыю — пернікавага чалавечка.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…