Навіны

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі - цяпер яе аднаўляюць

Група валанцёраў вырашыла прывесці ў парадак капліцу-пахавальню Качаноў у вёсцы Івашкаўцы Смаргонскага раёна. Але ўбачанае іх шакавала. Падчас працы яны заўважылі, што астанкі пахаваных парушаны. З саркафагаў выцягнулі косткі і рэчы, таксама памерлым адарвалі чарапы.

Капліцу-пахавальню пабудавала на пачатку XX стагоддзя сям’я Качаноў, якія былі прыхаджанамі каталіцкай парафіі ў Солах. Капліца ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік 3-й катэгорыі каштоўнасці. З 2018 года краязнаўца Алена Бобіна даследуе гісторыю капліцы, ладзіць суботнікі і арганізуе рэстаўрацыйныя работы.

Шмат смецця, але клімат спрыяе муміфікацыі: у якім стане знаходзіцца капліца

Чарговы суботнік адбыўся 7 снежня 2024 года. Тады Алена Бобіна разам з групай валанцёраў даследавала капліцу і вызначыла, што вентыляцыйныя каналы будынка забіты смеццем, камянямі і бітым шклом.

«Неабходна правесці іх ачыстку і ўстанавіць рашоткі, каб папярэдзіць пранікненне дробных птушак і жывёл», — падзялілася на сваёй Facebook-старонцы Алена Бобіна.

Разам з тым крыпта захавалася ў добрым стане. Краязнаўца лічыць, што не апошнюю ролю ў гэтым сыграла майстэрства архітэктара і дойлідаў.

«Сцены, перакрыцці, нішы знаходзяцца ў ідэальным стане, цалкам адсутнічаюць сляды вільгаці. Адмысловы клімат спрыяў муміфікацыі большасці астанкаў у саркафагах», — піша Бобіна.

Валанцёры: «З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап»

У крыпце знаходзіцца шэсць цынкавых саркафагаў і тры драўляныя труны. Як удалося высветліць Бобінай, тут пахаваны бацька і дачка — Казімір і Аляксандра Качаны. Імёны астатніх прадстаўнікоў роду пакуль невядомыя.

Падчас прац у капліцы валанцёры заўважылі, што ўсе саркафагі і труны ўскрытыя. «З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап (наогул гэты саркафаг найменш пашкоджаны, магчыма, вандалы і злачынцы не паспелі да яго дабрацца), астатнія чарапы былі выкрадзены. Большасць цел выцягнуты з разадраных металічнымі прадметамі (ламамі, манціроўкамі?) саркафагаў. Верагодна, пасля таго, як з іх былі знятыя ўсе каштоўныя рэчы (няма нават ружанцаў), яны былі раскіданы ў хаатычным парадку. Ад тых целаў, якія не маглі выцягнуць з саркафагаў, проста адрывалі галовы, пры тым ніжняя сківіца заставалася з целам. І ўсё гэта з улікам таго, што астанкі часткова муміфікаваныя. На адным з саркафагаў, аздобленых анёламі, у анёлаў таксама адрэзаныя галовы», — піша краязнаўца.

Вандалы маглі пранікнуць у капліцу ў 2016 годзе

Бобіна адзначае, што са слоў мясцовых жыхароў у 2016 годзе, пасля смерці мясцовага чалавека, які наглядаў за могілкамі, дзверы капліцы былі ўзламаныя і каля месяца стаялі расчыненымі. Краязнаўца мяркуе, што менавіта тады пахаванні маглі апаганіць.

Краязнаўца прызнае, што пабачанае ў капліцы яе шакавала. Таксама Бобіна адзначае, што падобныя суботнікі дазваляюць адшукаць новыя факты, якія «павіны стаць вялікім штуршком для далейшага вывучэння і даследавання крыпты».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дзяўчына спытала, куды схадзіць у Гродне. Вось што ёй адказалі

Жыхарка Гродна спытала, куды схадзіць у горадзе: цікавыя месцы і забавы. Відэа набрала амаль 1000…

11 лютага 2025

Беларуска паскардзілася на кіроўцу маршруткі Мінск-Гродна — ён сядзеў у тэлефоне і выехаў на сустрэчную паласу

Святлана ехала на маршрутцы з Мінска ў Гродна. У дарозе жанчына звярнула ўвагу на тое,…

11 лютага 2025

У «Каробчыцкім Алімпе» уключылі снежныя гарматы — магчыма, хутка можна будзе пакатацца на цюбінгу

Спецыяльныя гарматы, якія вырабляюць штучны снег, запусцілі на тэрыторыі гарналыжнага комплексу ў панядзелак. У мінулым…

11 лютага 2025

У Гродзенскай вобласці ад галалёду пацярпела 326 чалавек — гэта менш, чым у іншых рэгіёнах краіны

У Беларусі з 18 лістапада па 9 лютага зарэгістравалі 7404 траўмы з-за галалёду. У Гродзенскай…

11 лютага 2025

У Гродне адкрылася кіберспартыўная прастора з VIP-зонай — па расійскай франшызе

Новая ўстанова Cyber ​​X з'явілася на праспекце Кляцкова, 25А. У клубе ўстанавілі 40 гульнявых камп'ютараў.…

11 лютага 2025

У цэнтры Гродна пачалі рамантаваць 126-гадовы будынак — ён стаіць на вуліцы ўсяго з двума дамамі

Пачалі капітальны рамонт 126-гадовага будынка па вуліцы 11 Ліпеня, 18, у гістарычным цэнтры Гродна. Гэтая…

10 лютага 2025