Навіны

Расіянка наведала Гродна і абурылася: у горадзе шмат касцёлаў, а людзі размаўляюць па-беларуску і па-польску

Расійская прапагандыстка Эвеліна Азаева наведала Гродна. Яна абурылася тым, што ў горадзе шмат касцёлаў, не спадабалася ёй і карціна са Стэфанам Баторыям. Мінск прывабіў турыстку больш, бо ён дастаткова савецкі. Сваімі ўражаннямі прапагандыстка падзялілася ў сацыяльных сетках, піша Katolik.life.

Азаева трапіла ў Гродна ў рамках экскурсіі па Беларусі. Як адзначае прапагандыстка, «горад прыгожы, але няверны».

«Касцёлаў процьма… Я ў галоўны зайшла, у цэнтры, паслухала казанне. Панядзелак, а сабор запоўнены. Гэта значыць, насельніцтва рэлігійнае (як і ў Польшчы). Па статыстыцы, 70% гродзенцаў называюць сябе вернікамі», — напісала расіянка.

У Азаевай не атрымалася зразумець, на якой мове ішло казанне. У гаворцы святара было шмат «ш» і «ж», таму расіянка зрабіла выснову, што гэта — польская мова.

Відаць, Азавае патрапіла ў Фарны касцёл. У практыцы пропаведзі там чытаюць па-польску, па-беларуску ці, часам, на сумесі польскай і расійскай моваў.

Таксама расіянку абурыла карціна са Стэфанам Баторыям — каралём польскім і вялікім князем літоўскім, які жыў і памёр у Гродне. Азаевай не спадабалася, што да яго «на каленях паўзуць рускія паслы, міру прасіць, тлумачэнне — на англійскай мове, каб замежныя турысты бачылі». Верагодна, яна пабачыла копію карціны «Баторый пад Псковам» Яна Матэйкі, на якой сапраўды паслы Івана Жахлівага на каленях просяць міру ў караля.

Расіянка адзначыла, што Мінск ёй падабаецца больш, бо гэта «савецкі горад», і звярнула ўвагу на тое, што ў беларускім грамадстве ёсць падзел. Яна была незадаволеная тым, што «нямала» беларусаў гавораць на беларускай мове, назваўшы іх «абдуранымі».

«З такімі таксама сустракалася. Па-беларуску толькі чэшуць (абы не па-руску). Сардэчныя, ветлівыя, але адказваюць толькі на мове. Так, таксама „язык“ мовай называюць».

У далейшай дыскусіі Азаева заявіла каментатару з Беларусі, што «вы і самі рускія», і што, маўляў, «вялікарускі народ уключае ў сябе беларусаў і ўкраінцаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025