Навіны

У Гродне зробяць новыя пляцоўкі для выгулу сабак. Вось дзе яны будуць

Пакуль улады кажуць пра збудаванне як мінімум чатырох пляцовак для выгулу сабак у Гродне. Яны з’явяцца па вул. Таўлая, вул. Віктара Саяпіна, вул. Пестрака, вул. Фолюш. Першы этап работ зробяць да канца студзеня 2025 года.

Само будаўніцтва запланавана на кастрычнік 2025 года. На пляцоўках панізяць бартавы камень і пакладуць тактыльную плітку для безбар’ернага асяроддзя. Тэрыторыю добраўпарадкуюць, паставяць там скрыні і лаўкі, зробяць асвятленне.

Пакуль Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка займаецца распрацоўкай перадпраектнай дакументацыі. На кожную пляцоўку выдаткуюць 10 560 рублёў з гарадскога бюджэту.

Пакуль у Гродне ёсць пяць абсталяваных пляцовак для выгулу сабак. Дзве з іх знаходзяцца ў Ленінскім раёне — на вуліцах Болдзіна і Белыя Росы. Тры ў Кастрычніцкім раёне — на вуліцах Багушэвіча, Агінскага і Кабяка (каля станцыі пералівання крыві).

Чытайце таксама: Сабака беларускі паправіўся на 3 кг. Гэта выклікала пытанні на мяжы — склалі пратакол

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025