Фота ілюстрацыйнае: Unsplash
Сярэдні пачатковы кошт продажу пустых дамоў у Гродзенскай вобласці - 590,27 руб. Згодна з адпаведным рэестрам, у вобласці знаходзіцца 3675 такіх дамоў.
Дзесяць пустых дамоў можна купіць у Гродзенскім раёне.
Не ўсе такія дамы Гродзенскай вобласці прыдатныя для жылля. Так, у Адзіным рэестры пустых дамоў для продажу шэсць такіх дамоў знаходзяцца ў аварыйным стане, 17 — са зносам больш за 85%. Для 14 дамоў яшчэ вядуць пошук праваўладальніка.
Самыя дарагія пустыя дамы, чакана, у Мінскай вобласці. Іх сярэдні пачатковы кошт складае 1576 руб.
Зараз у Адзіным рэестры пустых дамоў, створаным у студзені 2023 года, такіх дамоў улічана 22 649. Пры тым год таму рэестр утрымліваў 1200 такіх аб’ектаў - у 18,8 разоў менш, заўважыла BGmedia. Большая частка пустых дамоў размешчана ў сельскіх населеных пунктах і аграгарадках. У 3343 з іх яшчэ спрабуюць знайсці праваўладальніка. З аўкцыёну гатовы прадаць 115 дамоў, без аўкцыёну — 339. За адну базавую прадаюць 360 дамоў.
Дзяржаўную праграму адраджэння і развіцця вёскі ў Беларусі распрацавалі яшчэ ў 2005 годзе. У рамках яе сельскія населеныя пункты хацелі ператварыць у аграгарадкі, стварыць вытворчую і сацыяльную інфраструктуру і пабудаваць 1481 аграгарадок.
Але чыноўнікі не здаюцца: адзін з асноўных кірункаў у рамках праекта Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года — дэўрбанізацыя. Яго мэта ўсё тая ж — скараціць адток кадраў у буйныя гарады і падтрымліваць вяртанне людзей у сельскую мясцовасць і малыя гарады.
Чытайце таксама: Гродзенская вобласць — на другім месцы па колькасці пустых будынкаў
Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…
ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…
Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…
Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…
Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…
У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…