Пункт пропуску "Бераставіца". Фота: gpk.gov.by
Подыум для сімволікі вырабяць для Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Яго ўсталююць у пункце пропуску «Бераставіца». На яго збіраюцца выдаткаваць 25 тысяч рублёў ($ 7080).
Подыум будзе ў адценнях белага або сіняга колеру. Матэрыял — пластмаса або аргшкло. У ім павінны быць тры кропкавых свяцільні і LED-стужка.
Подыум купляюць за ўласныя сродкі мытні. Вырабіць подыум павінны да канца года.
Пункт пропуску «Баброўнікі» закрылі ў лютым 2023 года ў адказ на палітычна матываваны прысуд беларускаму журналісту польскага паходжання Анджэю Пачобуту. У сакавіку 2024 года стала вядома, што сумежны пункт пропуску «Бераставіца» чакае рэканструкцыя. У прыватнасці, кладуць цэментава-бетонавую пакрыццё. На гэта планавалі выдаткаваць больш за 3 млн рублёў.
Чытайце таксама: У Гродне будуць паказваць чырвона-зялёныя галаграмы
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…