Подыум для сімволікі вырабяць для Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Яго ўсталююць у пункце пропуску “Бераставіца”. На яго збіраюцца выдаткаваць 25 тысяч рублёў ($7080).
Подыум будзе ў адценнях белага або сіняга колеру. Матэрыял – пластмаса або аргшкло. У ім павінны быць тры кропкавых свяцільні і LED-стужка.

Подыум купляюць за ўласныя сродкі мытні. Вырабіць подыум павінны да канца года.
Пункт пропуску “Баброўнікі” закрылі ў лютым 2023 года ў адказ на палітычна матываваны прысуд беларускаму журналісту польскага паходжання Анджэю Пачобуту. У сакавіку 2024 года стала вядома, што сумежны пункт пропуску «Бераставіца» чакае рэканструкцыя. У прыватнасці, кладуць цэментава-бетонавую пакрыццё. На гэта планавалі выдаткаваць больш за 3 млн рублёў.
Чытайце таксама: У Гродне будуць паказваць чырвона-зялёныя галаграмы



