Дом у Паўднёвым. Крыніца: shoprealty.by
Аднапавярховы дом сонечнага жоўтага колеру сярод соснаў прадаюць у мікрараёне Паўднёвы. Там ёсць лазня, а кухня-гасцёўня — памерам з цэлую кватэру і абстаўлена па-каралеўску.
Дом знаходзіцца ў раёне прыватнай забудовы па адрасе Цішкі Гартнага, 9. Агульная плошча будынка — 214, 6 кв. м, з якіх жылая — 156, 4 кв. м, а плошча кухні-гасцёўні - 42, 9 кв.м. Вышыня столяў - ад 3 метраў.
Дом пабудаваны ў 2013 годзе. Ён складаецца з чатырох пакояў, два з якіх — спальні, а таксама гардэробнай, кухні-гасцёўні з камінам і двух санвузлоў. У доме ўсталяваныя драўляныя міжпакаёвыя дзверы, нацяжныя столі і шклопакеты. Камунікацыі цэнтральныя: ёсць газ, вада, каналізацыя, электрычнасць і інтэрнет. Ацяпляецца дом газавым катлом.
Кухня прыцягвае ўвагу: уся мэбля падабрана ў стылі класіцызму, з дэкаратыўнай разьбой, пазалотай і прэтэнзіяй на раскошу. Адну са сцен у доме амаль цалкам займае рэпрадукцыя карціны «Раніца ў сасновым лесе» Шышкіна і Савіцкага. Астатнія пакоі аформлены больш сціпла і сучасна.
Цокальны паверх можна выкарыстоўваць як майстэрню, спартзалу ці сховішча. Для адпачынку прадугледжаны лазневы комплекс. Мансарднае памяшканне таксама можна пераабсталяваць у дадатковую зону адпачынку, а ў сад выходзіць утульная драўляная тэраса.
Тэрыторыя каля дома займае 12,05 сотак. На ёй дагледжаны газон, расце гартэнзія, хвоі і пладовыя дрэвы. Ёсць гараж з аўтаматычнымі варотамі, паркоўка. Ад цікаўных вачэй участак абгароджаны шчыльным плотам.
Дом размешчаны ў ціхім раёне побач з лесапаркам Альшанка. У крокавай даступнасці знаходзяцца крамы, прыпынкі грамадскага транспарту і рынак «Паўднёвы».
Цана пазначаная як угаворная.
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…