Навіны

Гродзенская блогерка jennie.t выпусціла адвэнт-каляндар. Пакупнікі расчараваліся — ім трапіліся кіслыя цукеркі і напой Yupi

Гродзенская блогерка Яўгенія Тарасенка (jennie.t) выпусціла адвэнт-каляндар. Падарункавы бокс выйшаў у 100 экзэмплярах, таму блогерка называе яго лімітаваным. Адзін з такіх календароў набыла беларуска Кацярына. Дзяўчына засталася расчараваная, палічыўшы кошт бокса і яго напаўненне непрапарцыянальным. На агляд адвэнт-календара звярнуў увагу CityDog.io.

Напаўненне календара «вельмі крутое — ёсць прысмакі і фірмовыя рэчы»

Пра выпуск адвэнт-календара jennie.t паведаміла ў сваім Instagram-акаўнце. У Яўгеніі ўжо ёсць уласная крама калядных тавараў. Але, па словах блогеркі, падарункавы каляндар стаў яе «даўняй марай».

Яўгенія адзначае, што ў календары ёсць 24 ячэйкі і напаўненне «вельмі крутое — тут не толькі прысмакі, але і класныя фірмовыя рэчы».

Прадаецца адвэнт-каляндар у Гродне і Брэсце.

Пакупнік: «Самы няўдалы адвэнт, які я бачыла»

Адзін з такіх календароў набыла беларуска Кацярына. Відэа-агляд бокса дзяўчына апублікавала ў сваім Instagram і адзначыла, што знаходзіцца «ў шоку».

Да знешняга выгляду календара ў Кацярыны пытанняў няма. Кажа, усё выглядае прыгожа і святочна. Аднак напаўненне бокса яе расчаравала. Напрыклад, у адной з ячэяк дзяўчыне трапілася печыва з прадказаннем, у другой — некалькі кіслых цукерак, у трэцяй — налепкі. У адной з ячэек была бірулька ў выглядзе мышы — гэты падарунак Кацярына палічыла годным адвэнт-календара.

Асноўнае напаўненне бокса — гэта ежа, салодкія снэкі і напоі. Але трапілася Кацярыне і ячэйка, у якой ляжаў фотаздымак Яўгеніі Тарасенкі з пажаданнем.

За каляндар беларуска аддала 150 рублёў. «Гэта, напэўна, самы няўдалы адвэнт, які я бачыла», — адзначае яна ў відэа.

Блогерка блакуе тых, хто піша негатыўныя каментары аб календары

Каментатары таксама засталіся незадаволеныя напаўненнем бокса.

«Наогул гэтыя адвэнт календары — лахатрон, усё, што не прадалі і не карыстаецца попытам, можна ў адвэнт ўкласці», — напісала Наталля.

«А хто ёй у каментары ў акаўнт піша — тых блакуе. Так сабе прадпрымальнік. Скрынка прышпільная, але ўсё роўна ва ўтыль. А напаўненне ў адвэнт календары на рублёў 10… Як гаворыцца, чувак да поспеху ішоў, не фартунула. Не рэкамендую да пакупкі, бо не свята, а развадняк на грошы пад выглядам прыгожага пакавання», — лічыць gge4852.

«Вядома не варта купляць. На Wildberries можна купіць крутую драўляную хатку з ячэйкамі і напоўніць чым душы заўгодна. І будзе нашмат танней і смачней!» — адзначыла Ірына.

Чытайце таксама: Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне набыць навагодні дэкор

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025