Навіны

Цені і беларуская мова. У Гродзенскім тэатры лялек паставілі новы спектакль для дарослых

У Гродзенскім абласным тэатры лялек паставілі знакавую паэму Якуба Коласа «Сымон-музыка». Пастаноўка стане чацвёртым спектаклем на беларускай мове для дарослых ў актуальным рэпертуары тэатра.

На сайце тэатра яшчэ няма падрабязнай інфармацыі пра новую пастаноўку. Спектакль па матывах твора класіка распавядае аб цяжкім і насычаным жыцці таленавітага скрыпача з народа, сказана ў сціплым апісанні на афішы.

Ад узнікнення ідэі паставіць спектакль паводле паэмы «Сымон-музыка» да яе ўвасаблення на сцэне прайшло 12 гадоў, падзяліліся ў тэатры для «Гродна Плюс».

З паэмы многае прыбралі праз спецыфіку пляцоўкі - траціну аўтарскага твора займае апісанне прыроды, патлумачылі ў тэатры. Але ў спектакль увайшло практычна ўсё, што ў самой паэме напісана ў дыялогавай форме.

У пастаноўцы вялікае значэнне маюць цені на палатне за галоўным героем. Шэрыя выявы сімвалізуюць мінулае, якое паўстае ў ягонай памяці.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — галоўны рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяча мастацтваў Алег Жугжда, мастак — ягоны сын Данііл Жугжда. Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 10 хвілін. Узроставае абмежаванне — 12+.

Прэм’ерны паказ «Сымона-музыкі» пройдзе 4 снежня. На час публікацыі гэтага тэксту заставаліся яшчэ квіткі на балконе. Наступны паказ запланаваны на 16 студзеня, пакуль даступны ўсе квіткі.

Нешматлікія спектаклі па-беларуску

Для тэатра гэта першая прэм’ера спектакля для дарослых на беларускай мове за апошнія больш чым тры гады. На момант яго пастаноўкі ў рэпертуары тэатра было 12 спектакляў для дарослых, з іх тры — на беларускай мове. Гэта «Локіс» (2021 год пастаноўкі), «Камедыя Юдзіфі» (2017 год) і «Паэма без слоў» паводле паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» (2002 год). Пры тым паказы «Паэмы без слоў» пасля выбараў 2020 з розных прычын некалькі разоў адмянялі і пераносілі.

Чытайце таксама: «Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Культавы спектакль «Тутэйшыя» паводле аднайменнай паэмы Янкі Купалы, які з перапынкамі ішоў у Гродне ад 1990 года, пасля апошніх выбараў зноў перасталі паказваць. У 2020 годзе яго, які і некалькі іншых папулярных спектакляў, выклалі ў адкрыты доступ на YouTube-канале тэатра — у сувязі з пандэміяй каронавіруса. Зараз гэтыя відэа адсутнічаюць на канале.

Рэжысёра нядаўна судзілі, але ўсё ўзгоднена

У лістападзе 2024 года рэжысёра-пастаноўшчыка спектакля «Сымон-музыка» і галоўнага рэжысёра Тэатра лялек Алега Жугжду судзілі паводле арт.19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Але спектаклі Тэатра лялек яшчэ з 2018−2019 гадоў «узгадняюцца» з супрацоўнікамі аблвыканкама. Раней толькі перыядычна прыходзілі з праверкамі на прэм’еру, а пасля 2020-га сталі правяраць усё, расказвала былая акторка тэатра.

Афіцыйна рэпрэсій і звальненняў па палітычных прычынах пасля выбараў 2020-га ў гродзенскім Тэатры лялек не было, заўсёды — паводле «пагаднення старон». Такім чынам звольнілі чатыры чалавекі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025