Альшанка. Ілюстратыўнае фота з архіву Hrodna.life
Мікрараёны Паўднёвы-8 і Паўднёвы-10 з’явяцца на мяжы з Альшанкай і зоймуць плошчу амаль у 46 гектараў. Плануецца, што там узвядуць 27 шматкватэрных дамоў, паркінгі, два дзіцячых садка і школу. З’явяцца аб’екты грамадскага прызначэння: шэсць кафэ, дом быту і офісы. Праект забудовы выставілі на грамадскае абмеркаванне, адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце гродзенскага гарвыканкама.
Новыя мікрараёны зоймуць участак у раёне Альшанкі. З поўначы ён абмежаваны вуліцай Францішка Багушэвіча і кварталам Паўднёвы-3, з захаду — вёскай Вялікая Альшанка, з поўдня — Праектуемай вуліцай № 13 (вуліца Міндзенская), з усходу — Айчыннай вуліцай.
Тэрыторыя мікрараёнаў займае 45,93 гектараў. Рэльеф участка ўзгорысты, з самай высокай кропкай у паўночна-заходняй частцы раёна. Да захаду і поўдня рэльеф моцна паніжаецца, а перапады вышынь дасягаюць 16 метраў.
Тут збіраюцца пабудаваць 27 шматкватэрных дамоў, у тым ліку два — па 18 паверхаў, астатнія — ад 8 да 10 паверхаў. Агульная колькасць кватэр — больш за 3900, у іх змогуць жыць амаль 9,3 тыс. чалавек.
Кампазіцыйная схема забудовы выканана з улікам рэльефу і ўяўляе сабой паўзамкнёную дваровую сістэму з унутранымі дварамі вольнымі ад транспарта, з «прахаднымі» уваходнымі групамі і пад’ездамі да жылых груп з вонкавага боку двароў. Максімальная колькасць парковачных месцаў вынесена па перыметры забудовы.
Праектам таксама прадугледжаны два паркінгі па 500 месцаў, у тым ліку па пяць — з зараднымі падстанцыямі для электрамабіляў. У межах жылой забудовы запраектавана 4288 машынамесцаў.
У новым раёне з`явяцца сацыяльныя і гандлёвыя аб’екты. Напрыклад, два дзіцячыя садкі на 335 і 230 месцаў з басейнамі, сярэдняя школа на 1020 месцаў з басейнам, а таксама крамы, агульная плошча якіх складзе 6300 кв. м. Акрамя таго, у жылым квартале будзе шэсць кафэ і рэстаран на 490 пасадачных месцаў, комплексны прыёмны пункт, дом побыту, майстэрні, грамадская прыбіральня, ЖЭС, аддзяленне сувязі, філіял банка, цырульня, аптэкі, офісы, ФАК і лазня.
Праект забудовы мікрараёнаў выставілі на грамадскае абмеркаванне, якое пройдзе з 4 да 18 снежня.
Азнаёміцца з праектам можна будзе з 4 па 18 снежня ў будынку ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3).
Прэзентацыя праекта адбудзецца 12 снежня ў 15:00 па тым жа адрасу.
Гродзенцы могуць выказаць сваё меркаванне наконт праекта. Заўвагі і прапановы прымаюць з 4 па 18 снежня ў пісьмовай або электроннай форме з паметкай «грамадскае абмеркаванне» па наступных адрасах:
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…