Навіны

Да святаў у Гродне з’явяцца новыя ёлкі: на 4 больш, чым летась

Агулам у Гродне з’явіцца 13 навагодніх ёлак. Іх упрыгожаць гірляндамі, цацкамі і амаль 300 тысячамі лямпачак, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам. Hrodna.life вывучыў спіс і даведаўся пра новыя месцы ўстаноўкі ялін.

На цэнтральных вуліцах Гродна ўсталююць шэсць ёлак

Галоўную яліну традыцыйна ўсталююць на плошчы Леніна, а агні запаляць 13 снежня. Як і летась, ёлкі з’явяцца на вуліцах Ліможа, Касманаўтаў, Урублеўскага і Паповіча.

Усталююць ёлкі і на Гарнавых побач з філармоніяй, у маёнтку Дзеда Мароза па вуліцы Рэйманта, на вуліцы Лідскай каля культурна-забаўляльнага цэнтра «Галактыка» і ў мікрараёне Альшанка.

Новыя ёлкі з’явяцца на Кабяка і Глухава

Адразу дзве ёлкі ўсталююць на вуліцы Кабяка. Адна з іх з’явіцца паміж школамі № 31 і № 34, а другая на стадыёне па адрасе Кабяка, 45. Яшчэ дзве ёлкі ўсталююць у Грандзічах на вуліцы Глухава — каля дамоў 5 В і 13А.

Чытайце таксама: Паглядзіце, як Гродна ўпрыгожваюць да Новага года

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025