Навіны

У Гродне не з’явіцца шыльда ў гонар Васіля Быкава — чыноўнікі патлумачылі прычыну

Гродзенцы прапанавалі ўсталяваць у гонар Васіля Быкава шыльду. Яе можна было б размясціць на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 — Быкаў жыў там з 1958 года і да пераезду на Свярдлова. Гродзенскі гарвыканкам разгледзеў петыцыю і адмовіў у прапанове, спаслаўшыся на адсутнасць сродкаў.

«Сродкаў на ўсталяванне шыльды не прадугледжана»

Гродзенцы атрымалі адмоўны адказ на прапанову ўсталяваць шыльду ў памяць Васілю Быкаву. Адказ з’явіўся на рэсурсе e-petitions.by.

У адказе гарвыканкама адзначаецца, што «разліковымі паказчыкамі па горадзе Гродна не прадугледжана фінансаванне расходаў на стварэнне аб’ектаў манументальнага мастацтва ў горадзе, у тым ліку мемарыяльнай або памятнай шыльды ў памяць Васіля Быкава».

Таксама чыноўнікі адзначылі, што дадатковых фінансавых крыніц няма, таму прадугледзець сродкі на ўсталяванне шыльды «не ўяўляецца магчымым».

Адказ на зварот гродзенцаў падпісала намесніца старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша. Раней яна адмовіла гараджанам ва ўсталяванні помніка Васіля Быкава. За яе подпісам прыходзілі таксама адказы пра зніклыя з гарадскіх будынкаў шыльды, прысвечаныя паўстанцам 1863 года і паўстанню Касцюшкі.

Гродзенцы чакалі месяц, каб атрымаць адмоўны адказ

Петыцыя з прапановай усталявання памятнай шыльды з’явілася на рэсурсе e-petitions.by напрыканцы кастрычніка. У ёй адзначалася, што дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе ў горадзе з’явіцца важны культурны аб’ект. А яе адсутнасць перашкаджае ўшанаванню ўкладу Васіля Быкава ў беларускую і сусветную літаратуру.

Пад зваротам падпісалася 29 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025