Старонку блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука ў Instagram прызналі экстрэмісцкай. Таксама экстрэмісцкімі сталі візуальны матэрыял і сам тэкст «ermashukvadimati».
Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 27 лістапада. Вадзім прэвентыўна выдаліў свой акаўнт да пасяджэння суда.
Спіс экстрэмісцкай інфармацыі на 27 лістапада налічваў 6565 пазіцый, паведамілі ў Мінінфарме. Каля дзвюх тысяч матэрыялаў уключылі ў пералік у 2024 годзе.
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года пасля трох гадоў калоніі. Праз яе ён не паспеў папярэдзіць рак. Пасля калоніі ў яго выявілі анкалогію — злаякасную меланому. Мужчына ўладкаваўся працаваць у краму жаночага адзення на рынку «Карона».