Карціна "Песни великой Победы" Уладзіміра Качана. Фота: з сайта дзяржзакупак
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей папаўняе фонды. Сярод іх — карціна мастака з Гродна Уладзіміра Качана «Песни великой победы». На ёй — савецкія партызаны, плакат «На Берлин» з сімвалам Z і самая медыйная ветэранка Валянціна Баранава.
Карціна напісана на палатне і белым метале. Тэхніка — друк, акрыл. Памер — 110×160 см. Яе стварылі ў 2024 годзе.
Пакуль невядома, колькі вытрацяць на карціну. Гэта высветляць да 6 снежня.
Што яшчэ купяць для музея:
Мастак Уладзімір Качан нарадзіўся ў Гродне. Яму 66 гадоў. Яшчэ ў 90-х супрацоўнічаў з Гродзенскім гарвыканкамам. Рабіў працы для ўладаў, Гродзенскай епархіі. Сярод работ — партрэтная галерэя «губернатараў» Гродна, цыкл партрэтаў кіраўнікоў УУС Гродзенскага аблвыканкама, галерэі рэктараў і прафесараў мясцовых універсітэтаў. Ён — аўтар пано на фасадзе пажарнай часткі на Замкавай.
Чытайце таксама: Не толькі замкі: якія цікавыя, але малавядомыя музеі варта наведаць у Гродне
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…