Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей папаўняе фонды. Сярод іх – карціна мастака з Гродна Уладзіміра Качана «Песни великой победы». На ёй — савецкія партызаны, плакат «На Берлин» з сімвалам Z і самая медыйная ветэранка Валянціна Баранава.
Карціна напісана на палатне і белым метале. Тэхніка – друк, акрыл. Памер – 110×160 см. Яе стварылі ў 2024 годзе.
Пакуль невядома, колькі вытрацяць на карціну. Гэта высветляць да 6 снежня.
Што яшчэ купяць для музея:
- Карціну «Лабиринт» Пятра Янушкевіча,
- Карціну «Эхо» Мікалая Бандарчука,
- Фігуры з кампазіцыі «Цветы»: «Цветок-чаша», «Физалис», «Цветок- вытянутая форма» Ірыны Радкевіч.
- Графічныя лісты «Роза» і «Привидение» – верагодна, Паліны Зюзь.






Хто такі Уладзімір Качан
Мастак Уладзімір Качан нарадзіўся ў Гродне. Яму 66 гадоў. Яшчэ ў 90-х супрацоўнічаў з Гродзенскім гарвыканкамам. Рабіў працы для ўладаў, Гродзенскай епархіі. Сярод работ – партрэтная галерэя “губернатараў” Гродна, цыкл партрэтаў кіраўнікоў УУС Гродзенскага аблвыканкама, галерэі рэктараў і прафесараў мясцовых універсітэтаў. Ён – аўтар пано на фасадзе пажарнай часткі на Замкавай.
Чытайце таксама: Не толькі замкі: якія цікавыя, але малавядомыя музеі варта наведаць у Гродне



