Навіны

У Парэччы «аптымізавалі» працу вакзала — зараз гараджане чакаюць дызелі на вуліцы

У аграгарадку Парэчча скарачаюць працу чыгуначнага вакзала. З супрацоўнікаў застаўся толькі начальнік станцыі, а ў выхадныя дні вакзал зачынены. Да новага фармату працы вакзала гараджане паставіліся негатыўна — зараз ім даводзіцца чакаць цягнікі на вуліцы.

Персанал і час працы вакзала скарацілі

Да лістапада 2024 года на станцыі працавалі трое дзяжурных і начальнік. Але баранавіцкае аддзяленне БЧ вырашыла скараціць штат, пакінуўшы толькі начальніка станцыі, паведамляе «Перспектыва».

Цяпер вакзал працуе па скарочаным раскладзе: з 8:30 да 17:00 з панядзелка па пятніцу. У суботу і нядзелю патрапіць унутр вакзала нельга. Разам з ім закрываецца і аддзяленне банка, якое арандуе плошчу. Недаступны і туалет.

У мясцовых жыхароў гэта выклікала абурэнне. У першую чаргу з-за таго, што зараз ім больш складана аплачваць камунальныя паслугі або абменьваць валюту. Таксама парачане і тыя, хто прыязджае з Гродна, незадаволены, што ў выхадныя прыбыцця дызеля даводзіцца чакаць на вуліцы, схаваўшыся пад навес.

Дызель праязджае аграгарадок чатыры разы на дзень. Найбольшай папулярнасцю ён карыстаецца ў цёплую пару года. Запаўняльнасць вагонаў - да 600 чалавек.

Вакзал не закрываюць, а «аптымізуюць»

Прычына новаўвядзення — аптымізацыя працы вакзала і ўвядзенне тэхналогіі «бязлюднай язды», распавёў «Перспектыве» намеснік начальніка Баранавіцкага аддзялення БЧ Дзмітрый Гарус.

Па яго словах, канчаткова зачыняць вакзал не будуць. А аптымізацыя з’яўляецца «вымушанай мерай», бо прыбытак ад састарэлых дызеляў не пакрывае выдаткі на іх утрыманне.

Найстарэйшы вакзал Беларусі

Вакзал у Парэччы — самы стары ў Беларусі. Яго адкрылі ў 1862 годзе. На вакзале дзейнічае музей, а кожны год улетку ў Парэччы праходзіць «свята вакзалу».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025