Навіны

Матацыкліст усё ж зачапіў нацягнуты ў Пышках дрот — пасткі з’явіліся ў двух новых месцах

Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай у лесе. Праз некалькі дзён, 23 лістапада, адзін з гродзенцаў усё ж такі зачапіў тварам дрот у іншым месцы. Пасткі з’явіліся ў дзвюх новых лакацыях, піша «АўтаГродна».

Ад нацягнутага дроту застаўся след на твары

Новыя пасткі з’явіліся непадалёк ад месца, дзе 19 лістапада знайшлі першую. У адну з іх і трапіў гродзенец, у выніку на яго твары застаўся невялікі след.

«Танюткая. Вось нацягнута — сонейка выйшла і яна прама блішчаць стала. Самае цікавае, мы стартанулі, праехалі пад ёй і не заўважылі. Але калі б на спуску — у грудзі б патрапіла», — пракаментавалі пасткі матацыклісты.

Міліцыя абяцала разабрацца з пасткамі

Першую пастку знайшлі 19 лістапада. У той раз пацярпелых не было, аднак матацыклістам параілі напісаць заяву ў міліцыю. Тыя адказалі, што пару разоў спрабавалі, але дасягнуць выніку так і не змаглі.

У каментарах пад відэа некаторыя людзі, відаць, стомленыя ад матацыклістаў, прызналіся, што ўкопваюць такія дроты па дарогах у вёсцы.

Пасля публікацыі навіны на рэгіянальных сайтах на месца прыехалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Яны абяцалі вывучыць сітуацыю, знайсці іншыя месцы, дзе яшчэ можа быць нацягнуты дрот, і прыбраць яго. Праўда, у выніку новыя пасткі знайшлі зноў самі матацыклісты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025