Від на цэнтр Гродна. Фота: STRT LFA, unsplash.com
«Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада» выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на рускай мове. Пакуль ідзе падрыхтоўка да распрацоўкі арыгінал-макета.
Для падрыхтоўкі карты трэба сфатаграфаваць галоўныя архітэктурныя помнікі горада і падрыхтаваць тэкст «20 месцаў, якія варта наведаць у Гродне». У тым ліку патрэбныя панарамныя фота і фота з дрона. Што гэта за аб’екты, у тэхзаданні не ўдакладнілі.
Па-другое, трэба распрацаваць непасрэдна арыгінал-макет карты. На адным баку карты будуць знакавыя архітэктурныя аб’екты. На адваротным — панарама з вышыні цэнтральнай частцы горада, фота і апісанне славутасцяў.
Чытайце таксама: У Гродне выпусцілі маляваную карту славутасцяў «для чайнікаў»
Карта ў развароце будзе памерам 420×290 мм. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый вывучае рынак для працэдуры закупкі з адной крыніцы. На макет выдаткуюць 6000 рублёў. Макет будзе гатовы да 23 лістапада.
Чытайце таксама:
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…