Навіны

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны праект Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў унёс у інвестыцыйную праграму горада.

Новыя пляцоўкі з’явяцца на чатырох вуліцах

Мясцовыя ўлады пераразмяркоўваюць 5 млн руб. з гарадскога бюджэту. Частка сродкаў пойдзе на ЖКГ і ахову здароўя, а частка — на ўсталяванне пляцовак для выгулу сабак.

«Мы яшчэ раз прааналізавалі, дзе ў нас ёсць пляцоўкі для выгулу сабак і, як адзначаюць нашы грамадзяне, мы прыслухоўваемся да іх меркаванняў, пляцовак недастаткова. Таму вырашылі па дзве пляцоўкі ў кожным раёне ўнесці ў інвестыцыйную праграму для таго, каб было больш у нас месцаў для выгулу хатніх жывёлін», — паведаміў у эфіры «Гродна Плюс» старшныя Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.

Новыя пляцоўкі з’явяцца на Фолюшы, Пестрака, Саяпіна і Таўлая.

Дзе ў Гродне ўжо ёсць пляцоўкі для сабак

У Гродне ёсць пяць абсталяваных пляцовак для выгулу сабак. Дзве з іх знаходзяцца ў Ленінскім раёне — па вуліцах Болдзіна і Белыя Росы. Тры ў Кастрычніцкім раёне — па вуліцах Багушэвіча, Агінскага і Кабяка (каля станцыі пералівання крыві).

Таксама вызначаны дадатковыя месцы для выгулу сабак на пустыры па вуліцы Рыбацкай і ўздоўж аб’язной дарогі па вуліцы Дамброўскага.

Чытайце таксама: У Гродне будуюць пэт-фрэндлі дом — у пад’ездах можна будзе мыць лапкі сабакам

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025