Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны праект Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў унёс у інвестыцыйную праграму горада. 

Новыя пляцоўкі з’явяцца на чатырох вуліцах

Мясцовыя ўлады пераразмяркоўваюць 5 млн руб. з гарадскога бюджэту. Частка сродкаў пойдзе на ЖКГ і ахову здароўя, а частка — на ўсталяванне пляцовак для выгулу сабак. 

«Мы яшчэ раз прааналізавалі, дзе ў нас ёсць пляцоўкі для выгулу сабак і, як адзначаюць нашы грамадзяне, мы прыслухоўваемся да іх меркаванняў, пляцовак недастаткова. Таму вырашылі па дзве пляцоўкі ў кожным раёне ўнесці ў інвестыцыйную праграму для таго, каб было больш у нас месцаў для выгулу хатніх жывёлін», — паведаміў у эфіры «Гродна Плюс» старшныя Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.

Новыя пляцоўкі з’явяцца на Фолюшы, Пестрака, Саяпіна і Таўлая. 

Дзе ў Гродне ўжо ёсць пляцоўкі для сабак

У Гродне ёсць пяць абсталяваных пляцовак для выгулу сабак. Дзве з іх знаходзяцца ў Ленінскім раёне – па вуліцах Болдзіна і Белыя Росы. Тры ў Кастрычніцкім раёне – па вуліцах Багушэвіча, Агінскага і Кабяка (каля станцыі пералівання крыві). 

Таксама вызначаны дадатковыя месцы для выгулу сабак на пустыры па вуліцы Рыбацкай і ўздоўж аб’язной дарогі па вуліцы Дамброўскага.

Чытайце таксама: У Гродне будуюць пэт-фрэндлі дом – у пад’ездах можна будзе мыць лапкі сабакам