Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме. Як заяўлена ў аб’яве, інтэр’ер – ад прафесійнага дызайнера.

Жытло размешчана на трэцім паверсе 9-павярховага дома. Дом пабудаваны зусім нядаўна, у 2020 годзе. Агульная плошча кватэры – 81 кв. м, з іх жылая – 49,9 кв. м, кухня займае 24, 5 кв. м.

Кватэра прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай на кухні. Ёсць зашклёная лоджыя, санвузел – паасобны.

Інтэр’ер кватэры – у мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну. Пераважае светлая каляровая палітра з акцэнтамі на шэрыя, сінія і пастэльныя адценні, што характэрна для трэндаў апошніх гадоў. Адзін з пакояў аформлены ў ружовым колеры – гэта можа быць дзіцячы пакой.

Мэбля і аздабленне простыя і функцыянальныя, без лішніх дэталяў. Усе шафы ў кватэры ўбудаваныя, сталы займаюць усю сцяну пад вокнамі, замест міжпакаёвых дзвярэй – рассоўныя перагародкі.

Кошт кватэры адчувальна вышэй сярэдняй на рынку – $ 110 000.

Чытайце таксама: