Навіны

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем участка, там можна размясціць аб’екты рознічнага гандлю. Інфармацыя аб правядзенні аўкцыёну з’явілася на сайце гродзенскага цэнтра нерухомасці. У бліжэйшым суседстве ўчастка — «Гродна Азот» і могілкі «Сакрэт».

Плошча ўчастка пад адміністрацыйныя і гандлёвыя аб’екты складае 0,8003 га. Па ўмовах таргоў вышыня забудовы не павінна перавышаць 15 метраў.

Дата правядзення аўкцыёну пакуль не вызначана. Стартавая сума лота — 126 418 руб. ($ 38 600). Пераможца аўкцыёну атрымае права арэнды тэрмінам на 50 гадоў.

Размяшчэнне ўчастка пад гандлёвы цэнтр паміж могілкамі і «Азотам». Скрыншот Hrodna.life з сэрвісу Яндэкс
Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025