Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час вучэнняў можа быць абмежаваны рух.

Падчас аперацыі задзейнічаюць ваенную і іншую спецтэхніку, а таксама ўвядуць узмоцнены кантроль, паведамляе БелТА са спасылкай на КДБ. 

Пра вучэнні, якія праходзіць у Мінску, абласных і раённых цэнтрах з 19 па 22 лістапада, паведамляў і Telegram-канал МУС. 

Падчас вучэнняў сілавікі адпрацоўваюць супрацьдзеянне экстрэмізму і тэрарызму, а таксама “ўцягванню грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні”.