Увечары 19 лістапада ў доме па вуліцы Віктара Саяпіна невядомы выбіў уваходныя дзверы ў чужую кватэру. Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Прычына здарэння аказалася нечаканай.
Здарэнне адбылося ў 20.03. Міліцыя затрымала правапарушальніка. Выявілася, што ён проста пераблытаў пад’езды. Мужчына палічыў, што гэта яго кватэра, у якую ён не мог трапіць.
Па факце здарэння пачалі праверку ў межах Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі. Што пагражае няпрошанаму госцю, у міліцыі не ўдакладняюць.
Чытайце таксама: У Гродне хлопец пазнаёміўся з дзяўчынай, прывёў дадому, а сам… знік. Яго шукае міліцыя