Навіны

Будынак былой адміністрацыі на Савецкай нарэшце прадалі (абноўлена)

Будынак былой адміністрацыі Ленінскага раёна на пешаходнай вуліцы Савецкай прадалі. Ён пуставаў больш за два гады, і цану знізілі ўдвая.

Абноўлена. На аўкцыён заявіліся два пакупнікі. Памяшканні адышлі да новага ўладальніка за амаль 4,9 млн руб., удакладняе NewGrodno.

Пераможцу таргоў вызначылі 19 лістапада на пляцоўцы электронных аўкцыёнаў et.butb.by. Пачатковая цана для таргоў была зніжана на 50% адносна таго, што хацелі атрымаць за гэтыя памяшканні год таму. Яна склала 4,23 млн руб. ($ 1,3 млн). Паведамлялі, што гэта самая нізкая магчымая цана, больш зніжаць яе не збіраліся.

Будынак пустуе два з паловай гады

Адміністрацыя Ленінскага раёна пераехала на новы адрас — Лермантава, 2 — яшчэ ў красавіку 2022 года. Пасля гэтага памяшканням у самым цэнтры Гродна, на пешаходнай вуліцы паспрабавалі знайсці гаспадара восенню 2023 года. Пачатковую цану выставілі ў 8,5 млн руб. Пакупніка не знайшлі, на працягу апошняга года адміністрацыю спрабавалі прадаць зноў, зніжаючы кошт.

Што за будынкі і якія ўмовы

Трохпавярховыя будынкі былой адміністрацыі 1795 года знаходзяцца на Савецкай, № 10 і № 14. Плошча аднаго памяшкання — амаль 1850 кв.м., другога — больш за 2300 кв.м. Ёсць скляпы, усе камунікацыі, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў. Тэрыторыя двара абгароджана. Разам з ёй прадалі дарослыя дрэвы, якіх хапіла бы на міні-сквер — 13 елак, дзве ліпы і дуб. Пракладзены пешаходныя дарожкі.

Будынак мае статут гісторыка-культурнай каштоўнасці. Падчас распрацоўкі праектнай дакументацыі трэба будзе ўлічыць рэгламенты ахоўнай зоны, а праект узгадніць з Міністэрствам культуры. Пакупнік павінны будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства і распрацаваць праект рэканструкцыі або рамонту за два гады. Увесці будынак у эксплуатацыю трэба не пазней, чым праз чатыры гады пасля пакупкі.

Горад планаваў здаваць памяшканні ў арэнду — пад гандаль або грамадскае харчаванне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025