Рэндар праекта гасцініцы ў турыстычным парку "Аўгустоўскі канал". Крыніца: grodnoinvest.by
На Аўгустоўскім канале з’явіцца новы турыстычны комплекс з зонай для актыўнага адпачынку. Праект рэалізуюць у раёне вёскі Чарток, што ў двух кіламетрах ад шлюза «Дамброўка». Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце «Гроднаінвест».
На тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнага парка «Аўгустоўскі канал» пабудуюць двухпавярховы гасцінічны комплекс на 30 нумароў. Таксама там з’явяцца ўстанова грамадскага харчавання на 50 пасадачных месцаў і поле для гульні ў гольф. Праект прадугледжвае будаўніцтва і «іншых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры».
Інвестарам выступае гродзенская фірма «ЛагаБел». Яна існуе з 2022 года і спецыялізуецца на прадастаўленні жылля на кароткі тэрмін. У лістападзе «ЛагаБел» зарэгістравалася ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» і стала партнёрам па развіцці Аўгустоўскага канала.
Ад СЭЗ для рэзідэнтаў парка «Аўгустоўскі канал» прадугледжаны прэферэнцыі. Напрыклад, падатак на прыбытак (на працягу пяці каляндарных гадоў), падаткі на дададзеную вартасць і на нерухомасць, размешчаную на тэрыторыі парка, складаюць 0%.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…