Урад вызначыў, калі ў Беларусі будуць адпачываць і працаваць у 2025 годзе. У гэтым годзе нас чакае пяць вялікіх выхадных.

Графік выходных і пераносаў у 2025 годзе
Графік выхадных і пераносаў у 2025 годзе. Крыніца: Telagram-канал «Правительство Беларуси»

2 студзеня ў Беларусі таксама будзе выхадны дзень без адпрацоўкі, але ў пятніцу, 3 студзеня, давядзецца выйсці на працу. Радаўніца прыпадае на 29 красавіка, і панядзелак, 28 красавіка, традыцыйна будзе выхадным днём з адпрацоўкай у папярэднюю суботу. 1 траўня выпадае на чацвер, але ў сераду перад ім і ў пятніцу пасля яго будуць працоўныя дні.

У пастанове, падпісанай Прэм’ер-міністрам, прадугледжаны перанос чатырох працоўных дзён у 2025 годзе:

  • з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;
  • з панядзелка 28 красавіка на суботу 26 красавіка;
  • з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня;
  • з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.