Гродзенскія кавярні вырашылі аб’яднацца і дадаць на восень новыя гастранамічныя спалучэнні кававых напояў і дэсертаў. Распачнецца «Кававы марафон» 18 лістапада. Кошт сэтаў фіксаваны — 12 рублёў.
У марафоне ўдзельнічае пяць устаноў:
- Deli (вул. Ажэшкі, 33),
- «Тэмпл» (вул. Маставая, 31),
- «Прахадная» (вул. Маставая, 31),
- «Дзюна» (вул. Маставая, 31),
- «Джэзва» (вул. Савецкая, 35).
У кожнай з кавярняў гасцям прапануюць сэт за 12 рублёў, у які ўваходзіць кававы напой і дэсерт. Першым 50 наведвальнікам, якія зазірнуць ва ўсе ўстановы і замовяць сэты, абяцаюць падарункі.
«Кававы марафон» стартуе 18 лістапада і скончыцца 1 снежня.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне выпіць восеньскую каву
Якія сэты прапануюць у кавярнях
У «Прахадной» для наведвальнікаў падрыхтавалі эклер з фісташкавым крэмам і шакаладна-труфельным капучына.
Паспрабаваць сэт можна кожны дзень з 9:00 да 23:00
У «Джэзве» пададуць арэхавы труфель з фундучнай карамеллю і напой «сметанковы трыа».
Установа адкрыта з 8:00 да 23:00 кожны дзень.


У Deli гасцям прапануюць малінавы сан-себасцьян (чызкейк) і кветкавы латэ.
Кавярня працуе з 7:30 да 22:00 кожны дзень.
У «Тэмпл» можна будзе паспрабаваць какосавую панна-коту з трапічным цэнтрам і латэ з какосам і клубнічнымі джус боламі (ягаднымі шарыкамі).
Установа адкрыта з 9:00 да 23:00 з панядзелка па чацвер і з 9:00 да 24:00 у пятніцу і суботу.
У «Дзюне» пададуць запечаны Бры з цытрусавымі катаіфі і сметанковы раф з белым шакаладам.
Час працы кавярні - з 9:00 да 23:00 кожны дзень.


