У гродзенскім «Спецаўтагаспадарцы» падрыхтаваліся да цыклону: загадзя закупілі 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў і вылучылі машыны. Зараз, каб прадухіліць лёд на дарогах, іх пачынаюць апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі за тры гадзіны да прагназаванага сіноптыкамі мінуса.
Папярэдняй ноччу ў Гродне было да -1. Прычынай стаў атмасферны фронт праз цыклону над Баранцавым морам. У САХ улічылі прагноз і вылучылі для ўборкі вуліц шэсць машын, расказалі на прадпрыемстве для «Гродна Плюс»
Сёлета загадзя купілі 11 тон пясчана-саляной сумесі і 5 тон галіту маркі «Б». Для ачысткі вуліц ад снегу ў прадпрыемства ёсць 70 спецыялізаваных машын, у тым ліку 25 машын на базе «МАЗа» для рассыпання пясчана-саляной сумессю і 23 трактары «МТЗ» з адваламі і шчоткамі.
Мінулай зімой у Беларусі эксперыментавалі з новымі рэагентамі — у супрацьгалалёдную сумесь дадавалі спецыяльны кампанент, распрацаваны ў беларускай Акадэміі навук. Ён павінен быў знізіць агрэсіўнае ўздзеянне рэагента на аўтамабілі, абутак, лапы жывёл і расліны прыкладна на 40%. Пра яго выкарыстанне і закупку сёлета ў Гродне, як і ў астатніх гарадах, пакуль не паведамлялі.
Першы снег ужо прыйшоў у Гродна, хоць пакуль не ляжыць. Магчыма, на гэты раз зіма не заспее камунальнікаў знянацку — год таму іх працай была незадаволеная нават Дзяржаўтаінспекцыя.
Чытайце таксама: 280 тысяч лямпачак і зорнае неба: як упрыгожаць Гродна да зімовых свят