Каворкінг знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Гэта шматфункцыянальная пляцоўка “К.І.Т.”, у якой можна чытаць кнігі, гуляцца і займацца творчасцю. Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі запланавана на 15 лістапада.

Пляцоўка падзелена на чатыры зоны. Непасрэдна каворкінг разлічаны на фрылансераў і прадпрымальнікаў, якія змогуць праводзіць там працоўныя сустрэчы.

У кніжнай зоне размесціцца буккросінг з месцамі для чытання. У гульнявой частцы пляцоўкі плануецца правядзенне інтэрактыўных забаў, а ў зоне творчасці будуць праходзіць майстар-класы.

“К.І.Т.” знаходзіцца на трэцім паверсе ГЦ Triniti і пакуль з’яўляецца адзіным бясплатным каворкінгам у Гродне. 

Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі адбудзецца 15 лістапада ў 18:00. Для наведвальнікаў запланаваны майстар-клас па пясочнай анімацыі і турнір па FIFA25 (гульня для прыставак) ад камп’ютарнага клуба “Маджэнта”.