У раёне элітнай прыватнай забудовы ў Гродне, у дзвюх хвілінах хадзьбы ад Каложскага парка, прадаюць трохпакаёвую кватэру. Яна размешчана ў футурыстычным круглым доме на вуліцы Пятра Міланега, 6.
Кватэра займае палову трэцяга паверха дома 2016 пабудовы. Сярод суседніх катэджаў ён вылучаецца цыліндрычнай формай і жоўтым колерам.
Сама кватэра таксама даволі цікавая, з нетыповай планіроўкай. Яна аформлена ў сучасным стылі з элементамі мінімалізму і яркімі акцэнтамі. Кватэра ўключае вялікі жылы пакой і прасторную кухню-гасцёўню з пяццю вокнамі. У інтэр'еры пераважаюць шэры і белы колеры, кухня — салатавая, адзін з пакояў - з бірузовымі сценамі. У кухні ўстаноўлены сучасныя глянцавыя фасады, ёсць убудаваная бытавая тэхніка і барная стойка. Зона кухні пераходзіць у паўкруглую залу з шэрымі сценамі і глянцавай навясной столлю.




У адным з пакояў ярка-салатавая гама саступіла бірузовай. Кватэра займае апошні паверх, таму столь у бірузовым пакоі трохі скошаная. У іншым пакоі - дэкаратыўныя ўстаўкі і шпалеры з малюнкам, у трэцім — каляровы малюнак з дзяўчынай на паўсцяны. Ванная аформлена ў бэзавым колеры, а плітка ў туалеце — у залатыя кругі. Плітка на падлозе ў пярэднім пакоі імітуе мазаіку з натуральнага каменя, ёсць убудаваная шафа.




Балкон не зашклёны і займае 3,9 кв. м. Агульная плошча кватэры — 97 кв. м, з іх жылая — 71 кв. м. Вышыня столяў - 2,88 м. Санвузел раздзельны, ёсць гардэробная.
Прыдамавая тэрыторыя добраўпарадкавана, ёсць уласная паркоўка, кветнік і зона для шашлыкоў. Ад кватэры блізка да крамаў, аптэкаў, банка, школы і дзіцячага сада. Адразу за Каложскім паркам пачынаецца гістарычны цэнтр горада.
Кошт кватэры — 349 902 руб. ($ 105 тыс.).
Чытайце таксама: