Навіны

Гродна стаў першым горадам у краіне, дзе на іспыты ДАІ можна запісацца анлайн

Фармат анлайн-запісу пакуль тэсціруюць. Але ўжо за першы месяц ім скарысталася больш за 3000 чалавек. Пакуль Гродна — адзіны горад у Беларусі, дзе з’явіўся анлайн запіс на здачу іспытаў у ДАІ. Hrodna.life даведаўся, як працуе новая форма.

Запіс ажыццяўляецца па QR-кодзе. Пасля яго сканавання карыстальніка «перакідвае» на старонку з анкетай. У ёй трэба пазначыць нумар асабістай заявы, а таксама абраць дату практычнага іспыту.

Карыстальнікаў, якія запісаліся на іспыты праз анлайн-форму, папярэджваюць, што талон пацвярджэння рэгістрацыі неабходна раздрукаваць. Або можна скарыстацца электронным варыянтам, які прыйдзе на e-mail. Пацвярджэнне аб рэгістрацыі трэба будзе паказаць экзаменатару.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025