Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Instagram бара "Урбаніст"
Ажно чатыры дні з 7 па 10 лістапада гродзенцы будуць адпачываць ад працы. Hrodna.life склаў спіс мерапрыемстваў, якія дакладна не дадуць засумаваць. У нашай падборцы — канцэрты, майстар-класы і экскурсіі для доўгіх выхадных.
Усе выхадныя, з 7 па 10 лістапада, можна будзе трапіць на гродзенскі аўтаквэст. Падчас гульні ўдзельнікам трэба будзе выканаць 10 заданняў і адшукаць столькі ж лакацый. Арганізатары абяцаюць бясконцую колькасць эмоцый і азарту. Для рэгістрацыі на квэст дастаткова звязацца з арганізатарамі ў Instagram.
Першапачаткова паведамлялася, што зорка беларускага TikTok Ілля Шынкарэнка выступіць з канцэртам 8 лістапада. Аднак за два дні да мерапрыемства ў Instagram музыкі з’явілася аб’ява, што ў Гродна ён прыедзе 15 лістапада.
Канцэрт адбудзецца ў бары Five-No на Вялікай Траецкай, 46. Пачатак, а 20:00, кошт квіткоў — 10 руб.
У бары «Урбаніст» на Маставой, 31 зробяць вечарынку, на якой выступіць гомельскі дыджэй і калекцыянер рэдкіх танцавальных кружэлак Улад Kozyrev. Будуць гучаць бугі, хаўс, фанк і дыска.
Пачатак імпрэзы, а 20:00, кошт квіткоў — 10 руб.
У студыі «Аранжарэя» стартуе майстар-клас па лепцы з нуля. Удзельнікі будуць ствараць вырабы з гліны пад кіраўніцтвам майстра. Арганізатары адзначаюць, што майстар-клас пасуе дзеткам з асаблівымі патрэбамі.
Пачатак мерапрыемства, а 14:30.
Яшчэ адзін майстар-клас, але ўжо тэматычны, правядуць у студыі «Час мастацтва». Абяцаюць вампірскую тэматыку ў атмасферы стужкі «Прыцемкі», а перад пачаткам майстар-класа ўдзельнікі паглядзяць кароткаметражны фільм. А затым — маляванне «змрочнага лесу алеем».
Пачатак мерапрыемства, а 19:00.
Тэатралізаваную экскурсію па Гарадніцы правядуць арганізатары «Таямніцы Гродна». У праграме — арганны канцэрт у кірсе, прагулка па старажытных кутках горада, наведванне Пакроўскага сабора і «смачны» камплімент.
Кошт квіткоў — 45 руб.
Гродзенцаў клічуць у «парфумернае падарожжа». У студыю фларыстыцы Frida (Будзёнага, 28) прыедзе парфумерны стыліст Анастасія з Мінску. Удзельнікаў чакае «лёгкі сняданак, нязмушаныя зносіны і кветкавыя пасланні».
Кошт удзелу ў майстар-класе — 120 руб., пачатак мерапрыемства ў 12:00 (10 лістапада).
Скончыць доўгія выходныя можна будзе гульнёй у мафію ў кавярні «Смак мастацтва» (Калючынская, 12). Колькасць месцаў абмежавана, але тым, хто паспее запісацца на гульню, абяцаюць піва, шампанскае, сокі і закускі.
У мафію пачнуць гуляць, а 18:00, для запісу на гульню трэба звязацца з арганізатарамі ў Instagram.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…