Навіны

«На аматара». Што гродзенцы думаюць пра краму кітайскіх тавараў на Чырвонаармейскай

Універмаг «Мінг» размясціўся ў будынку былога прыгараднага аўтавакзала на вуліцы Чырвонаармейскай, 7. У асартыменце: тавары для дома, цацкі, спартыўны інвентар і адзенне. Hrodna.life паглядзеў, што кажуць пра «Мінг» гродзенцы, якія ўжо паспелі там пабываць.

Што пачым: цацкі ад 3,5 руб., пасцельная бялізна па 60 руб.

Па сваёй канцэпцыі «Мінг» падобны да ​​Fix Price і «Тры цаны» — крамаў, дзе прадстаўлены асартымент па невысокіх коштах.

Напрыклад, у «Мінг» можна купіць ступку для спецый за 19 руб., лыжка з пластыкавай ручкай абыдзецца ў 4,90 руб., а набор для грылю каштуе 13,90 руб.

Ёсць у краме і шмат тавараў з пластыку. Напрыклад, сурвэтніца за 3,90 руб., таз за 19 руб. і дэкаратыўная сметніца за 15,90 руб. Дзіцячыя формачкі для пяску каштуюць па 3,50 руб., машынка для выдзімання мыльных бурбалак — 15,90 руб.

Ёсць у «Мінг» і тавары для дома, напрыклад, набор пасцельнай бялізны абыдзецца ў 59 руб. Сярод прадметаў гардэроба — жаночыя сумкі па 59,90 руб. і капелюшы.

Гродзенцы пра краму: «Драбязы сапраўды шмат»

Некаторыя гродзенцы ўжо паспелі пратэсціраваць краму і дзеляцца сваімі водгукамі. На Яндекс. Картах «Мінг» атрымаў 2,9 зоркі на аснове 27 адзнак.

«Крама на аматара. Цэны завышаныя. Прадаўцы ў тэлефонах. Той выпадак, калі пачалі за здароўе, а далей вы ведаеце. Адзіны плюс, гэта калі да маршруткі ці аўтобуса гадзіну трэба пагуляць, то можна зайсці», — напісала Дар’я.

«Некаторыя рэчы дарагія, але посуд круты і па добрых цэнах», — адзначыў карыстальнік пад нікам «Сковорода Великая».

У TikTok гродзенцы таксама адзначылі недастатковую разнастайнасць асартыменту і адсутнасць некаторых тавараў.

«Драбязы сапраўды шмат. Хацелася б бачыць складныя тазы, друшлякі, міні пральныя машыны, электроніку, абутак», — лічыць Вольга.

«Быў, калі ён адчыніўся, і зусім нядаўна. Тавараў стала значна менш і ў асноўным адкрыты шырспажыў», — напісаў primula.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025