Ілля Шынкарэнка. Фота: скрыншот Hrodna.life з Instagram музыкі
У Гродне выступіць Ілля Шынкарэнка — малады музыка, які набыў папулярнасць дзякуючы свайму беларускамоўнаму TikTok. Канцэрт Іллі адбудзецца ў гродзенскім бары Five-No у пятніцу, 8 лістапада.
Сацсеткі Іллі набылі папулярнасць летась, калі хлопец выпусціў песню «На Нямізе». Пасля ў сваім TikTok Ілля публікаваў відэа з апытанкамі людзей на вуліцы. Напрыклад, тым, хто правільна адказваў на пытанні, звязаныя з беларускай мовай, Ілля дарыў 10 кілаграмаў бульбы.
Завірусіліся і ліпсінгі Іллі — кароткія відэа, дзе хлопец адкрываў рот пад вядомыя беларускія песні. У выніку колькасць яго падпісчыкаў у TikTok дасягнула амаль 100 тыс.
Зараз хлопец выступае з канцэртамі, на якіх выконвае свае аўтарскія песні.
@shynkarenka А за ей чарговая🫨🫢 #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук — Iĺja Šynkarenka
Канцэрт Іллі Шынкарэнкі ў Гродне адбудзецца 8 лістапада ў бары Five-No на Вялікай Траецкай, 46. Пачатак, а 20:00, кошт квіткоў — 10 руб.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…