У Гродне выступіць Ілля Шынкарэнка — малады музыка, які набыў папулярнасць дзякуючы свайму беларускамоўнаму TikTok. Канцэрт Іллі адбудзецца ў гродзенскім бары Five-No у пятніцу, 8 лістапада. 

Хто такі Ілля Шынкарэнка 

Сацсеткі Іллі набылі папулярнасць летась, калі хлопец выпусціў песню «На Нямізе». Пасля ў сваім TikTok Ілля публікаваў відэа з апытанкамі людзей на вуліцы. Напрыклад, тым, хто правільна адказваў на пытанні, звязаныя з беларускай мовай, Ілля дарыў 10 кілаграмаў бульбы. 

Завірусіліся і ліпсінгі Іллі — кароткія відэа, дзе хлопец адкрываў рот пад вядомыя беларускія песні. У выніку колькасць яго падпісчыкаў у TikTok дасягнула амаль 100 тыс. 

Зараз хлопец выступае з канцэртамі, на якіх выконвае свае аўтарскія песні. 

@shynkarenka А за ей чарговая🫨🫢 #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук – Iĺja Šynkarenka

Куды ісці ў Гродне, каб паслухаць Іллю 

Канцэрт Іллі Шынкарэнкі ў Гродне адбудзецца 8 лістапада ў бары Five-No на Вялікай Траецкай, 46. Пачатак а 20:00, кошт квіткоў — 10 руб.