За мінулы тыдзень сярэдняя цана кватэры ў Гродне вырасла на 0,5% і склала $ 844 за «метр». Пры гэтым колькасць кватэр у продажы паменшылася на 0,3%. Сітуацыю на рынку гродзенскай нерухомасці за перыяд 28 кастрычніка — 4 лістапада прааналізаваў Realt.by.

Цэны на нерухомасць у Гродне за год выраслі на 7,7%

Зараз сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры складае $ 868 — гэта на 0,1% ніжэй, чым тыдзень таму. Цана «метра» ў двухпакаёвай кватэры за тыдзень вырас на 1% і склаў $ 884. Трохпакаёвыя кватэры ў сярэднім падаражэлі на 0,9% — $ 826. Агулам за апошні месяц кватэры ў Гродне дадалі ў цане на 0,9%, за год — на 7,7%.

Статыстыка Realt.by заснаваная на цэнах, пазначаных у актуальных аб’явах па продажы кватэр. Цана квадратнага метра па выніках рэальных дамоваў куплі-продажу на другасным рынку звычайна ніжэйшая.

Як справы з нерухомасцю ў іншых гарадах вобласці

На 0,5% назіраецца рост цэн у Лідзе — у сярэднім «метр» абыдзецца ў $ 655. У Слоніме кватэры страцілі ў цане 2,5% і іх кошт склаў $ 422. У Ваўкавыску на мінулым тыдне абышлося без змяненняў — $ 500.

Цэны кватэр у Гродне працягваюць расці - за год павялічыліся на 7,7%
Сярэднія кошты на кватэры ў вобласці. Крыніца: Realt.by