Навіны

Выпускніца гродзенскага меда і дзіцячы рэаніматолаг любіць Гродна і хоча спальваць яўрэяў у печах

Анестэзіёлаг-рэаніматолаг з 3-й мінскай дзіцячай бальніцы публікавала ў Х (Twitter) пасты пра сваю нянавісць да яўрэяў, а ў Facebook — пра любоў да Гродна. У адказ на абураныя каментары ў Х яна пагражала, што данясе ўладам на каментатараў, але пасля публікацыі ў СМІ выдаліла ўсю старонку.

Абноўлена. Паводле інфармацыі «Люстэрка», Алеся Белавус звольнілася з бальніцы ў верасні. Прычына невядомая, як і яе новае месца працы.

На старонку доктаркі Алесі Белавус у сацсетцы X звярнула ўвагу «Наша Ніва». У пастах яна пісала, што ёй, «белабрысай славянцы больш за ўсё брыдоты робіць яўрэёныш», пры яе «максімальнай талерантнасці» «ніхто не з’яўляецца такім вадкім чм*м як жыдзёны». Таксама яна пісала, што яўрэі заслугоўваюць «гарэць у печах» і посціла сцягі ў падтрымку Палесціны. Допіс пра печы яна пазней выдаліла, але яго паспелі заскрыніць і дадаць ёй у каментарах.

Скрыншот з Х «Нашай Нівы»

Каментараты абурыліся паводзінамі доктаркі Белавус. Твіт пра «яўрэёныша» па стане на ранак 3 лістапада праглядзелі 58 тысяч чалавек, пракаментавалі — больш за 400. Усе папярэднія публікацыі ў акаўнце не былі такімі папулярнымі. У адказ на каментар «Антысемітызм — агіднае дзікунства» жанчына напісала, што «ўсяго толькі падтрымлівае антысіянізм», а ў іншым каментары напісала: «Пайду дакладу ўладам пра зробленую працу, асобны дзякуй адкрытым не ананімным акаўнтам».

Скрыншот з Х «Нашай Нівы»

У адным з каментароў затэгалі Следчы камітэт Беларусі з просьбай праверыць допісы на распальванне міжнацыянальнай варажнечы паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэксу.

Старонка доктаркі ў сацсетцы Х цяпер недаступная. Але абразлівыя каментары ў дачыненні да яе перабраліся ў яе Instagram і Facebook. Пад настальгічным пастом доктаркі пра вучобу ў Гродне ў Facebook ёй напісалі пра ролю яўрэеў у гісторыі гэтага горада. Але ў Instagram паспелі і выказаць падтрымку: «Усё дакладна напісала ў Х! не слухай хамячкоў шасцізоркавых!».

Хто такая Алеся Белавус

Жанчына скончыла Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працавала палатнай медсястрой у Гродзенскім абласным клінічным цэнтры «Псіхіятрыя-наркалогія», зараз працуе анэстэзіёлагам-рэаніматолагам у 3 гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы ў Мінску. У сацсетках піша пра сваю любоў да працы і «маленькіх пацыентаў». Мяркуючы па папярэдняй актыўнасці ў Х, падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і Расію, крытыкуе Святлану Ціханоўскую і часам удзельнічае ў палітычных абмеркаваннях па беларускай і ўкраінскай тэматыцы.

Чытайце таксама: Шпіталь у Карэлічах распаўсюджвае ілжэнавуковыя тэорыі: апублікаваў артыкул пра містычную сілу цнатлівасці, Гітлера і праваслаўе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025