Затрыманні прайшлі ў Смаргоні, Ваўкавыску і Наваградку. Праваабаронцы паведамілі пра 1000 адміністратывак за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Былому дырэктару шклозавода «Нёман» далі 12 гадоў калоніі за дзяржздраду. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 28 кастрычніка па 3 лістапада.
З пачатку гэтага года суд Ленінскага раёна Гродна разгледзеў 304 справы па арт. 19.11 КаАП. Пра гэта суддзя распавяла «Вечернему Гродно». Яна ўдакладніла, што цяпер трактуюць як распаўсюд: падпіска на «экстрэмісцкія» рэсурсы, «лайкі», іх капіяванне і перасылка, захоўванне.
Пра выпадак праз год расказала суддзя «Вечернему Гродно»
У 2023 годзе мінчанін, на трыбуне стадыёна, падчас афіцыйнай цырымоніі на спартыўным матчы слухаў гімн Беларусі седзячы. Гэтым ён нібыта здзейсніў «незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў». Па арт. 24.54 КаАП яму прызначылі штраф — 15 базавых велічынь.
Па арт 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Гродна, Навагрудка, Ліды, Ваўкавыска, Дзятлава, Воранава, Карэлічаў, Слоніма.
Судовая калегія Вярхоўнага суда 25 кастрычніка разгледзела апеляцыйную скаргу Уладзіміра і пакінула прысуд без зменаў, паведамляе «Вясна».
Гродзенскі абласны суд 19 жніўня завочна асудзіў Уладзіміра Хільмановіча за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 1000 базавых велічынь.
Правяраюць інфармацыю на мабільных тэлефонах і геалакацыю тэлефонаў у 2020 годзе. Калі кагосьці не было на працоўным месцы, выклікаюць у аддзяленне, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
29 кастрычніка ён пакінуў ранейшы прысуд у сіле, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Гродзенскі абласны суд 2 жніўня прызнаў Вольгу Вялічку вінаватай па сямі артыкулах КК і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення і штраф 12 000 рублёў.
Да людзей прыходзілі ў 7 гадзін раніцы, праводзілі ператрусы. Вядома, што некаторых затрымлівалі цэлымі сем’ямі, паведамляе «Вясна».
Пра гэта на прававым прыёме грамадзян у раённай бібліятэцы расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Юрга. Ён нагадаў пра забарону на падпіску на экстрэмісцкія сайты.
«Гарадзенская праваабарона» заявіла, што атрымала афіцыйны дакумент пад назвай «Материалы для членов информационно-пропагандистских групп (июль 2024 г.). «О мерах противодействия экстремизму и терроризму, реабилитации нацизма. Ответственность за регистрацию на интернет-ресурсах, признанных экстремистскими, распространение экстремистских материалов в глобальной сети Интернет».
Дакумент, падрыхтаваны пракуратурай і Следчым камітэтам Гродзенскай вобласці, уключае дадзеныя аб маштабных рэпрэсіях: за першае паўгоддзе 2024 года АУС прыцягнула да адказнасці па арт.19.11 КаАП 912 чалавек за «распаўсюд экстрэмізму», што амаль у 16 разоў перавышае паказчык 2021 года (57 чалавек).
З 9 жніўня 2020 года па 30 чэрвеня 2024 года ў вобласці зарэгістравана 2448 «злачынстваў» «экстрэмісцкай накіраванасці». У першым паўгоддзі 2024 года налічваецца 242 такія злачынствы, з якіх раскрывальнасць склала 91,3%.
На 1 ліпеня 2024 года ў вытворчасці УСК па вобласці знаходзілася 89 крымінальных спраў гэтай катэгорыі, а ў першым паўгоддзі ў суд накіравана 46 спраў у дачыненні да 67 чалавек.
У першым паўгоддзі 2024 года таксама спынена 1049 выпадкаў распаўсюджвання экстрэмісцкай інфармацыі ў інтэрнэце. Пракуратура са студзеня па чэрвень прад’явіла 49 заяў аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі», з якіх 46 былі задаволеныя.
З 2021 па чэрвень 2024 года ў суды накіравана 204 такія заявы, 201 з якіх было задаволена.
Былога дырэктара шклозавода «Нёман» і дзяржаўнага функцыянера Ігара Бацяна прыгаварылі да 12 гадоў калоніі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве. Пакуль інфармацыя афіцыйна не пацверджана.
Telegram-канал «Тётя Ира разрешила» прызналі экстрэмісцкім. Так вырашыў суд Астравецкага раёна 21 кастрычніка. Канал на 300 падпісчыкаў вядзе рэдактара з Гродна Ірына Новік. На канале «усяго патроху» — ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці. Апошні пост — фільм пра жанчын, якія перанеслі рак грудзей.
Інтэрнэт-сайт «s13.ru» і Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно» з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта значыць, што за падпіску на іх наступіла адказнасць па арт. 19.11 КаАП. Іншыя сацсеткі - напрыклад, Instagram — пакуль бяспечныя.
Звязаны з сілавікамі Telegram-канал «Гродненские сливы» сцвярджае, што яго аўтары пагутарылі з «экспертамі» і даведаліся, чаму партал s13.ru прызналі «экстрэмісцкім».
Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу…
Двухпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Рамонт у ёй выкананы ў светлых адценнях з…
З 1 студзеня 2025 года можна будзе перасякаць граніцу Беларусі ў пунктах пропуску на тэрыторыі…
У Гродне завяршаюць работы па падаўжэнні вуліцы Гаспадарчай да вуліцы Дубко. Новую дарогу зрабілі чатырохпалоснай.…
Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…
Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…