Навіны

Дзеці па цукеркі не пайшлі, а дарослыя пераапрануліся ў вампіраў. Як адзначылі Хэлоўін у Гродне (нягледзячы на ​​забароны)

Пасля негалоснай забароны на правядзенне свята ў Беларусі буйныя вечарынкі напярэдадні Дня ўсіх святых амаль не ладзяцца. Таму людзі адзначаюць Хэлоўін маленькімі кампаніямі і ў асноўным дома. Hrodna.life паглядзеў, як гродзенцы правялі самы «жудасны» дзень у 2024 годзе.

Вампіры і эльфы: у каго апраналіся гродзенцы

Папулярнымі вобразамі ў гараджан сталі вампіры з крывападцёкамі на твары, змрочныя лясныя эльфы і дэманы.

Тэматычныя мерапрыемствы падрыхтавалі і гродзенскія ўстановы. Напрыклад, у адной са школ танцаў падрыхтавалі кінапрагляд для дзяцей і падлеткаў. А ў адным з квэструмаў можна будзе схадзіць на квэст з атмасферай «цудоўна стылёвага і страшна вясёлага Хэлоўіна».

Гродзенскія ўстановы сёлета не рызыкнулі ўпрыгожваць інтэр'еры ў тэматыцы Хэлоўіна, хіба што ў некаторых кафэ з’явіліся гарбузы. Затое ў адной з кавярняў падавалі тэматычныя напоі.

Hrodna.life свядома не дае назвы ўстаноў, каб не прыцягваць лішняй увагі сілавікоў і чыноўнікаў да малога бізнесу, які падтрымаў Хэлоўін.

Кава, якую падавалі ў Хэлоўін у адной з гродзенскіх устаноў. Скрыншот Hrodna.life з Instagram установы
Стылізацыя адной з гродзенскіх устаноў. Скрыншот Hrodna.life з Instagram установы

Гродзенцаў запалохалі настолькі, што дзеці нават не прыйшлі па цукеркі

Гродзенец Канстанцін у сваім TikTok-акаўнце пацікавіўся, чаму сёлета ніхто з дзяцей не прыйшоў па цукеркі. Мужчына да Хэлоўіна падрыхтаваўся і накупіў прысмакаў, але чаканага ажыятажу не ўбачыў. Канстанцін адзначае, што не бачыць нічога дрэннага ў тым, што дзеці прыходзяць па цукеркі, нават калі свята ў Беларусі афіцыйна не адзначаецца.

@konstantin_filkin #хэллоуин #хэллоуин2024 #гродно #беларусь #top #for #foruyou #топ #rek ♬ Halloween ・ cute horror song — PeriTune

Магчыма, адсутнасць цікавасці сярод дзяцей выклікана рассылкай у школьных бацькоўскіх чатах. Паводле інфармацыі Hrodna.life, гродзенскія выкладчыкі атрымалі заданне разаслаць бацькам паведамленні з «напамінам аб пазіцыі па святкаванні Хэлоўіна».

У паведамленнях адзначалася, што свята не з’яўляецца дзяржаўным ці народным, таму адзначаць яго ва ўстановах адукацыі «катэгарычна недапушчальна».

Настаўнікаў папрасілі пракантраляваць, каб інфармацыя аб Хэлоўіне не з’яўлялася на асабістых старонках у сацсетках, а таксама нагадалі аб неабходнасці правесці тлумачальную работу з дзецьмі.

Хэлоўін скончыўся, але чыноўнікі ніяк не супакояцца

Напярэдадні Дзядоў, якія адзначаюцца 2 лістапада, Гродзенскі гарвыканкам апублікаваў аб’яву. У ёй чыноўнікі перасцераглі індывідуальных прадпрымальнікаў ад прапаганды «нетрадыцыйнага свята».

«Да гэтага часу ў горадзе адзначаюцца выпадкі рэкламы чужога нам свята. Некаторыя крамы, кавярні працягваюць выкарыстоўваць сімвалы, атрыбуты, герояў замежнай літаратуры», — гаворыцца ў аб’яве.

Таксама кіраўнікам бізнесаў параілі пазбягаць транслявання «не ўласцівых культурных традыцый» у афармленні гандлёвых аб’ектаў і ўстаноў грамадскага харчавання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025