У вёсцы Загорнікі за 30 км ад Гродна прадаюць хутар пачатку XX стагоддзя, але з рамонтам. У 100 м ад дома — лес, побач Нёман, а проста за ракой — Літва. Можна адпачываць на прыродзе, а можна адкрыць аграсядзібу.
Дом быў пабудаваны ў 1918 годзе і рэканструяваны ў 2014-м. У выніку дыхтоўныя сцены і перагародкі з бруса ў ім спалучаюцца са шклопакетамі ПВХ і металічнымі ўваходнымі дзвярыма. Звонку сцены і дах пакрыты сасновай дранкай. Будынак двухпавярховы, мансарднага тыпу, з калонамі і бетонным падмуркам. Агульная плошча — 74 кв. м, з іх 40 кв. м — жылыя, а 15 кв. м займае кухня. Унутры тры пакоі з касметычным рамонтам, ёсць мэбля і бытавая тэхніка.



У доме праведзена электрычнасць (220 і 380 вольт), а вось ваду пакуль трэба насіць са студні. Памяшканні ацяпляюцца камінам. Туалет — на вуліцы. У перспектыве можна падлучыць электрычны кацёл і ўладкаваць мясцовую каналізацыю-сэптык. З хаты выведзена труба пад каналізацыю, а на кухні, у калідоры і санвузле ўсталявана вадзяная цёплая падлога.



Інтэр'ер дома — у традыцыйным вясковым стылі. Сцены з бярвёнаў без шпалер і нябеленая столь ствараюць адчуванне даўніны. Падлогі засланыя дыванамі, а камін складзены са старой цэглы.
Да дома дадаецца роўны ўчастак плошчай 38 сотак (25 сотак у пажыццёвым валоданні, 13 — у арэндзе). Тэрыторыя пасуе для стварэння аграсядзібы, будаўніцтва яшчэ адной хаты, лазні ці зоны адпачынку. На ўчастку таксама ёсць гаспадарчая пабудова.
Прадавец абяцае арганізаваць прагляд у зручны для пакупніка час і гарантаваць юрыдычную чысціню здзелкі.
Кошт хутара — $ 46 тыс.
Чытайце таксама: