Telegram-канал “Тётя Ира разрешила” прызналі экстрэмісцкім. Так вырашыў суд Астравецкага раёна 21 кастрычніка.

Канал на 300 падпісчыкаў вядзе рэдактара з Гродна Ірына Новік. На канале “усяго патроху” – ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці. Апошні пост – фільм пра жанчын, якія перанеслі рак грудзей.

Падтрымаць Ірыну можна на buymeacoffee.com/irenanovikV.  

Чытайце таксама: Пад сакурай і з прынцэсай. Ірына Новік — пра гродзенскую турму і «лячэбнае» галаданне на сутках