Навіны

«Дзяўчат у чатыры разы больш». Гродзенка паскардзілася на дэфіцыт хлопцаў у горадзе

Гродзенка Яна ўпэўнена, што ў горадзе не хапае маладых і прывабных хлопцаў. Яна лічыць, што з-за ўзрастаючай канкурэнцыі некаторыя дзяўчаты нават гатовыя біцца за мужчын. Сваімі назіраннямі Яна дзеліцца ў TikTok, а ў каментарах гродзенцы падказваюць, дзе ўсё ж можна знайсці пару.

«У нас у Гродне дэфіцыт хлопцаў»

Першае відэа, прысвечанае недахопу хлопцаў у Гродне, Яна апублікавала пасля паходу ў начны клуб. Там гродзенка трапіла ў непрыемную сітуацыю, калі падышла да свайго знаёмага.

«У гэты момант адна з дзяўчат убачыла, што я з ім размаўляю. Яна падышла да мяне, піхнула і паслала на тры літары. Я, канешне, была ў шоку. Такія паводзіны для дзяўчыны непрымальныя. Так, канешне, я разумею, што ў нас дэфіцыт хлопцаў у Гродне. Але так сабе паводзіць — гэта вельмі-вельмі нізка», — падзялілася Яна.

@yanaglod02 #гродно #ночныеклубы ♬ оригинальный звук — Яна

Гісторыя гродзенкі завірусілася і за чатыры дні сабрала больш за 160 тысяч праглядаў. Таму Яне давялося запісваць другое відэа з тлумачэннем.

У Яны не было адносін амаль год, таму дзяўчына вырашыла пашукаць сабе пару. У сваёй выбарцы яна арыентавалася на хлопцаў ад 18 да 30 гадоў. Сярод спосабаў, якія выкарыстоўвала Яна — знаёмствы на вуліцы, у спартзале, а таксама з дапамогай «Дайвінчыка» (бота ў сацыяльных сетках, які прапаноўвае анкеты патэнцыйных партнёраў).

Але не атрымалася. Па словах Яны, з 1000 анкет на «Дайвінчыку» «адэкватных — ну максімум 10». «Калі пахадзіць па горадзе, вы сапраўды пераканаецеся, што дзяўчат у чатыры разы больш», — рэзюмуе гродзенка.

Кулінарыя, чытанне і камп’ютар: дзе хаваюцца гродзенцы

Маладыя гродзенцы прыадкрылі заслону таямніцы і расказалі, дзе яны хаваюцца і чаму іх так складана знайсці ў спартзале ці на вуліцы.

«На працы днём, увечар адпачываю за кампом. На выхадных з’язджаю на дачу, на прыроду, у лес, на возера катацца на веліках. Клубы і іншыя людныя месцы не люблю, на жаль. Ці на шчасце», — напісаў карыстальнік пад нікам ultralark.

«На працы, дома за камп’ютарам пасля працы і ва ўстановах, якія не так проста вызначыць», — падзяліўся pain.

«Жывём на працы. Надаем увагу сваім хобі, якія рэдка супадаюць з тым, каб быць у людных месцах. Напрыклад, кулінарыя, чытанне. П.С. Ужо жанаты», — папярэдзіў карыстальнік Лукас.

«За мяжу з’ехала большасць», — лічыць Ксенія.

Частка каментатараў параілі Яне не шукаць хлопца ў гродзенскіх клубах — на думку некаторых удзельнікаў абмеркавання, публіка там не самая прыдатная.

«Схадзіце ў драмтэатр ці тэатр лялек. Публіка спакайней, п’яных размоваў з-за хлопцаў не заўважана», — параіў Іван.

«У Грынвічы, Соха, Паляна хлопцы ўвесь час падыходзілі знаёміцца. Праходзячы ўвечары міма залы „Тытан“ заўважыла, што ў асноўным адны мужчыны былі», — падзялілася лайфхакам карыстальніца мірачка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025