Горад

«Сардэчна запрашаем у электронны канцлагер». Замене кампосцераў у гродзенскім транспарце ўзрадаваліся не ўсе

Гродзенскі аўтапарк плануе адмовіцца ад кампосцераў у грамадскім транспарце, замяніўшы іх на сучаснае абсталяванне. Аплачваць праезд можна будзе банкаўскай карткай. Не ўсе гродзенцы аднесліся да ідэі з захапленнем. Hrodna.life паглядзеў, што пішуць гараджане ў сацсетках і даведаўся, у якіх гарадах Беларусі ўжо рэалізавалі новую сістэму аплаты.

Гродзенцы: «Гэтыя страшэнныя металічныя гаргары усё ж прыбяруць?»

Некаторыя гродзенцы хвалюцца, як сталыя людзі, у якіх няма банкаўскіх картак, змогуць аплачваць праезд пасля ліквідацыі кампосцераў. «Аб пажылых і пенсіянерах ніхто не думае», — напісала Ірына.

Тое ж пытанне турбуе і Святлану. «А як быць старычкам, людзям з ускладненнямі здароўя?» — цікавацца жанчына.

«Шчыра запрашаем у электронны канцлагер. А што рабіць, калі ў каго няма банкаўскай карты?» — пытаецца Лідзія.

Фота: grodno24.com
Фота: dzen.ru
Фота: 20khvylyn.com
Фота: vgr.by

Ёсць сярод гродзенцаў і тыя, хто не бачаць у інавацыі неабходнасці і лічаць, што прыбіраць старыя кампосцеры не трэба.

«А мне наадварот падабаецца. Напрыклад, я выпадковы госць горада і трапляю ў грамадскі транспарт. І няхай я нават з іншай краіны. Моўчкі даю кіроўцу некаторую суму грошай. Ён возьме колькі трэба. Дасць білет. Я інтуітыўна стану шукаць сканер ці кампосцер. Ну ці назіраць за іншымі пасажырамі і спрабаваць улавіць сутнасць што рабіць з гэтым білетам. А тут аказваецца трэба нейкі дадатак, які трэба спампаваць, папоўніць баланс і потым праз яго аплаціць праезд», — лічыць Дзмітрый.

Адна з удзельніц абмеркавання цікавіцца, што рабіць у выпадках, калі на банкаўскай картцы грошаў няма, але ёсць наяўныя. «Скарбонку паставіце і рулончык талончыкаў і кандуктара, як наглядчыка? Прадумалі, нічога не скажаш», — лічыць жанчына.

Іншыя ўдзельнікі абмеркавання з радасцю аднесліся да навіны пра ліквідацыю кампосцераў.

«Гэтыя страшэнныя металічныя гаргары прыбяруць усё ж такі?! Няўжо, даўно трэба было прыбраць гэты жах», — напісаў Юрый.

«Счытвальная прылада нашмат зручней кампосцера. Нарэшце мы прагрэсіруем у гэтым», — адзначыла Людзміла.

Як будзе працаваць новая сістэма аплаты праезду ў транспарце

Новаўвядзенне плануюць увесці да 85-годдзя гродзенскага аўтапарка. Да канца 2024 года выканаюць тэхнічнае абгрунтаванне праекту, а пасля пачнуць закупляць абсталяванне для счытвання картак.

Як правіла, у грамадскім транспарце ўсталёўваюць адразу два апараты: першы — для аплаты праезда карткай, другі - для валідацыі папяровых талончыкаў.

Апарат для аплаты праезда. Фота: АўтаГродна
Электронны валідатар. Фота: АўтаГродна

Для таго каб аплаціць праезд у электронным выглядзе, дастаткова прыкласці банкаўскую картку да апарата і дачакацца гукавога сігналу.

Электронны валідатар працуе па такім жа прынцыпе, як і механічны. Толькі цяпер не прыйдзецца націскаць на кнопку — апарат самастойна надрукуе дадзеныя з часам і датай паездкі на талоне.

Чытайце таксама: Як гродзенскія кантралёры могуць заблакаваць пакупку талончыка ў прыладзе ў апошні момант

Гродна — адзін з апошніх абласных цэнтраў, дзе яшчэ ёсць старыя кампосцеры

Першым беларускім горадам, дзе мясцовыя ўлады вырашылі адмовіцца ад старога тыпу кампосцераў, стаў Мінск. Аўтаматычную сістэму кантролю аплаты там увялі яшчэ ў 2014 годзе. На сённяшні дзень электронныя валідатары ўсталяваны ва ўсіх відах сталічнага транспарту.

Наступным абласным цэнтрам стаў Брэст. Прылады для аплаты ўсталявалі ў эксперыментальным фармаце ў 2023 годзе. У Гомелі і Магілёве тэсціраваць новую сістэму аплаты пачалі ў студзені-лютым 2024 года.

Апошнімі абласнымі цэнтрамі, дзе ў грамадскім транспарце адсутнічае электронная сістэма аплаты, стаў Гродна і Віцебск. Пакуль пасажыры гэтых гарадоў могуць карыстацца плацежнай сістэмай па QR-коду «Аплаці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025