Чырвона-зялёны сцяг. Фота: unsplash.com
Галаграфічныя дысплеі з 3D кантэнтам змантуюць у горадзе. На іх будуць паказваць геральдычныя сімвалы Беларусі і Гродна. Дзяржаўных сцягоў і сімвалаў у гарадской прасторы з’яўляецца ўсё больш.
У дысплея будзе люстраны корпус 2×2,3 м. Мяркуючы па фота, іх размесцяць у фае гарвыканкама.
Дысплеі ўсталююць з 4 па 28 лістапада. Пакуль Гродзенскі гарвыканкам праводзіць запыт цэнавых прапаноў. На гэта выдаткуюць 82 704 рублі. Іх возьмуць з гарадскога бюджэту.
У Гродне з’яўляецца ўсё больш дзяржаўнай сімволікі. На плошчы Савецкай усталююць флагшток вышынёй з Фарны касцёл. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», у Гродне неўзабаве дзяржаўныя сцягі могуць з’явіцца на кожным жылым шматпавярховым доме. Старшыняў жыллёва-будаўнічых кааператываў у Гродне гэтай восенню актыўна пачалі выклікаць у мясцовыя выканкамы.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…