Навіны

Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы s13.ru

Матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 прызналі экстрэмісцкімі па заяве пракурора горада Гродна. Пра гэта паведамілі ў праўладных медыя. Цяпер за рэпост, лайк у некаторых сацсетках і візуал рэсурсу паводле арт.19.11 КаАП пагражае штраф або арышт.

На працягу дня пра гэта паведамілі ў гарадскіх чатах і прапаноўвалі людзям адпісацца ад канала.

Гродзенскі сайт s13.ru і яго сацсеткі перасталі абнаўляцца з серады 23 кастрычніка, заўважыў Telegram-канал «Право имеют». Вядома, што нядаўна ўладальніка сайта Сяргея Чабоцьку затрымлівалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП).

Пакуль сайта і сацсетак s13.ru у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма. Але вам варта адпісацца ад рэсурсу і не пакідаць там каментароў.

Сайт s13.ru працуе амаль 20 гадоў. У рубрыцы «Папулярнае» тэксты збіраюць па 20−100 тыс.праглядаў. У Instagram у іх было 82 тыс. падпісчыкаў, у Telegram — 14 тыс. За дзень у іх — дзясяткі тысяч адпісак.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025