Навіны

З гродзенскіх аўтобусаў знікне атмасферны элемент

Кампосцеры ў гродзенскім транспарце плануюць замяніць на спецыяльнае абсталяванне — плаціць за праезд можна будзе банкаўскай карткай. Такі праект плануе рэалізаваць аўтобусны парк Гродна.

Набыць праязны можна будзе адразу ў транспарце

Да канца года плануюць выканаць тэхнічнае абгрунтаванне праекта, а пасля пачнуць закупляць прылады для счытвання картак. Таксама плануюць разгледзець магчымасць аплаты карткай праязных, паведаміў выданню «Перспектыва» намеснік дырэктара па перавозках гродзенскага аўтапарка Андрэй Эйсмант.

Для Грандзіч і Альшанкі перагледзяць маршруты і зробяць іх карацейшымі

Да 85-годдзя гродзенскага аўтобуснага парка таксама плануюць перагледзець маршрутную сетку. У першую чаргу змены чакаюцца на дарогах у мікрараёнах Грандзічы і Альшанка, якія імкліва забудоўваюцца. У планах, між іншым, зрабіць маршруты больш кароткімі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025